Люди

"Осколки «неизвестных» войн."

aaa

«Экспонатам приказано гово­рить» — под таким заголовком в позапрошлом номере «Спецназа» был опубликован материал о созда­нии уникальной экспозиции, кото­рая разместится в новом здании Белорусского государственного музея истории Великой Отече­ственной войны. Со страниц жур­нала организаторы экспозиции …

"Горячее сердце разведчика Юшкевича"

ush3

Вечернее июньское небо разорвалось тревожными всполохами. Минск бомбили весь следующий день – все началось с налета огромной армады более чем сорока вражеских самолетов. В считанные мгновения город превратился в огромный костер. После бомбежки полыхали дома, …

"Нужны врачеватели солдатских душ"

tq

АФГАНСКАЯ тема сегодня везде — в газетах, выпусках теленовостей, на сайтах. Выходки американских сол­дат, протесты афганцев, угрозы тали­бов, теракты, новые виды оружия и экипировки войск коалиции… Ка­жется, молодое поколение о сего­дняшних событиях, натовских коммандос в …

Даты

14/10

1962
Начался «Кубинский ракетный кризис». Кеннеди в выступлении по радио заявляет, что СССР построил на Кубе ракетную базу. Он объявляет о начале морской блокады острова для предотвращения поставок на Кубу новых советских ракет …

13/10

13 октября
1960
Произошла первая авария ядерной установки (течь парогенератора ядерной энергоустановки) на атомной подводной лодке «К-8» в море. Экипаж с аварией справился, лодка самостоятельно вернулась на базу.
1944
Войска 2-го (генерал армии И.И. Масленников) и 3-го …

12/10

12 Октября
1982
Выведением на орбиту 3 космических аппаратов (Космос-1413, -1414, -1415) Военно-космические силы приступили к созданию космической навигационной системы второго поколения «Глонасс».
1967
Верховный Совет СССР принял Закон о всеобщей воинской обязанности, которым, в …

Медиа

Фото недели
 

Последние комментарии

  • Загрузка...
  • 12:00 03.01.14
    Автор:  admin
    Рубрика: Лента новостей,Лента новостей 2,Новости

    Праз 25 гадоў пасля выхаду савецкіх войскаў з Афганістана беларускія вайскоўцы вяртаюцца ў Цэнтральную Азію. Як стала вядома «Нашай Ніве», «выконваць інтэрнацыянальны абавязак» рыхтуюцца віцебскія салдаты.

    «Будзем ахоўваць таджыкска-афганскую мяжу. Як нам сказалі, некалькі месяцаў пабудзем у Таджыкістане, пасля прыедзе наступная вахта», — паведаміла «НН» крыніца ў 103-й гвардзейскай мабільнай брыгадзе, якая базіруецца ў Віцебску.

    Колькасць вайскоўцаў, якія будуць перакінутыя ў Таджыкістан, не паведамляецца, невядомы і запланаваны час адпраўлення. «Чакаем», — тлумачыць адзін з тых, хто трапіў у спіс «на Таджыкістан».

    Заканадаўства Беларусі забараняе ўдзел узброеных сіл у баявых аперацыях, але дапамога Таджыкістану ў рамках Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) пад такія не падпадае.

    17 лютага кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з генеральным сакратаром АДКБ Мікалаем Бардзюжам паабяцаў дапамагчы Таджыкістану з аховай мяжы з Афганістанам. Сёлета сканчваецца вайсковая місія НАТА ў гэтай краіне, і расейцы мяркуюць, што з сыходам амерыканцаў праз мяжу пацякуць наркотыкі і зброя.

    Бардзюжа заявіў, што Беларусь дапаможа экіпіроўкай і тэхнікай. Пра адпраўку салдат ні слова сказана не было. «Але нам сказалі: як жа мы адправім тэхніку без лю-дзей?» — кажуць віцебскія салдаты.

    Сілы АДКБ дзейнічаюць у інтарэсах Расіі, кажа Алесін, але Беларусь удзельнічае ў гэтым праекце не задарма. Узамен краіна атрымлівае танную зброю, а таксама эканамічныя прэферэнцыі.

    «Уладзімір Пуцін спрабуе ўзвесці ў Цэнтральнай Азіі бастыён супраць радыкальных мусульман», — мяркуе вайсковы аналітык Аляксандр Алесін. На яго думку, кіраўніцтва Расіі хоча засцерагчыся ад уплыву радыкалаў на рэгіёны, дзе жыве вялікая доля мусульманаў.

    «Пасля распаду СССР на тэрыторыі Беларусі засталася старая тэхніка. Яна маральна састарэла, таму на вайне неактуальная. А вось супраць партызанаў і тэрарыстаў можа спатрэбіцца», — разважае эксперт.

    Беларусь уступіла ў АДКБ у 2009 годзе. На дадзены момант, апроч нас, у вайсковым саюзе знаходзяцца Расія, Казахстан, Арменія, Кыргызстан і Таджыкістан.

    Паводле статута арганізацыі, калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання выкарыстоўваюцца для адбіцця вайсковай агрэсіі, правядзення спецыяльных аперацый па барацьбе з міжнародным тэрарызмам і экстрэмізмам, транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю, наркатрафікам, а таксама для ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый.

    Паводле інфармацыі «Расійскай газеты», ад Беларусі ў сілах аператыўнага рэагавання мае ўдзельнічаць менавіта 103-я гвардзейская мабільная брыгада. Алесін дадае, што, магчыма, у выпадку ўмяшальніцтва з боку АДКБ у нейкую краіну ад Беларусі спатрэбіцца яшчэ і ўдзел «міліцэйскай» брыгады, для падтрымання парадку і забяспечэння стабільнасці ў рэгіёне.

    На ягоную думку, салдаты тэрміновай службы прымаць удзел у ахове таджыкскай мяжы не будуць: у гэтым няма патрэбы, бо хапае кантрактнікаў. Хоць тэарэтычна пасля праходжання спецыяльнай падрыхтоўкі могуць адправіць у Азію і звычайных салдат.

    Беларускі вайсковы спецназ праводзіў трэніроўкі і ў Катары, і ў Кітаі, таму будзе гатовы і да дзеянняў на мяжы з Афганістанам.

    Прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Уладзімір Макараў каментаваць сітуацыю адмовіўся. Паскардзіўшыся на «некарэктнае асвятленне» «Нашай Нівай» скандалу з манументам у Брэсцкай крэпасці, ён кінуў слухаўку.

    Источник: nn.by

    Похожие материалы


    Комментарии (1)

    Оставить комментарий